У Беларусі рыхтуюць забарону палення ва ўсіх грамадскіх месцах

|

Закон будзе рэгламентаваць грамадскія дачыненні ў галіне абароны насельніцтва ад наступстваў спажывання табакі і ўздзеяння табачнага дыму.

Міжведамасная рада па папярэджанні і прафілактыцы пьянства, алкагалізму і спажывання табакі пры Саўміне, палічыў мэтазгодным уключыць супрацьтабачны праект у план распрацоўкі законапраектаў на 2014 год, піша belta.by.

 

Паводле праекта, паленне павінна быць забаронена практычна ва ўсіх закрытых памяшканнях.

Акрамя ўстановаў аховы здароўя, культуры, адукацыі, спорту, аб’ектаў гандлю і бытавога абслугоўвання паленне плануюць забараніць таксама ва ўстановах грамадскага харчавання і на працоўных месцах.

 

Паводле сацыялагічнага апытання 2012 года, паліць каля 30,5% дарослага насельніцтва Беларусі, з іх 20,5% – стала. Палова насельніцтва – ахвяры пасіўнага палення.

 

За апошняе дзесяцігоддзе колькасць мужчын, якія паляць, зменьшылася на 2,9%, а жанчын – павялічылася ў 1,6 раза.

Паліць кожны другі жыхар Беларусі і кожная дзясятая жыхарка.

 

Паводле http://subs.belta.by