Архітэктурная сучаснасць і будучыня Гродна

|

Прыгадаем, якія архітэктурныя “навінкі” змянілі твар Гродна ў апошнія гады: парк імя Жылібера, транспартныя развязкі (праз Нёман па вул. Гарнавых-Маставая), вул.Ажэшкі і на Савецкай.

Новы выгляд гістарычных помнікаў – гэта справа не толькі густу, але і сумлення. У час рэстаўрацыі горад згубіў каласальную колькасць свайго гістарычнага архітэктурнага багацця. Амаль ва ўсіх выпадках рэстаўрацыя праходзіла без архіялагічных раскопак…

На выставе былі прадстаўлены эскізы сучасных жылых пабудоваў, напрыклад, па вул.Паповіча. Таксама можна пабачыць, як змянілі свой выгляд дзіцячы санаторый ”Ружанскі”, пансіянат ”Свіцязь” і іншыя аздараўленчыя комплексы.

Гэта, канешне, добра, але ж без якаснай рэстаўрацыі застаецца цэлы шэраг гістарычных аб’ектаў (яркі прыклад-сядзіба Валовічаў у Свяцку).

>

Ідзем далей. Планы на будучыню: Храм Хрыста Збавіцеля (на здымку), інтэрнат для сямейных студэнтаў медыцынскага ўніверсітэта, гатэль на 50 месц з кавярняй у раёне Аўгустоўскага канала. Яшчэ гады два таму там сесці ды перакусіць не было дзе…

Гэта будзе прывабліваць іншаземных турыстаў і рэкламаваць нашу краіну.

Развіццё турызму ў прыродна–рэкрэацыйнай і гісторыка-культурнай зоне ўжо зрушыла з мёртвай кропкі і гэта добры знак.