Гарадзенка судзіцца з УЖРЭПам
Галоўны інжынер УЖРЭП, які абяцаў выправіць хібы, за гэты час, паводле меркавання іншай жыхаркі дома Валянціны, ўзняўся на пасаду намесніка старшыні гарвыканкаму. Праца ж на ранейшым месцы так і засталася невыкананай.
Мясцовыя камунальныя службы ніколі не вызначаліся аператыўнасцю. У папярэдняй гісторыі жыхарам дома давялося пяць год пісаць запыты на аднаўленне пашкоджанай сістэмы вентыляцыі.
Цяпер супрацоўнікам мясцовай эксплуатацыйнай гаспадаркі №13 і УЖРЭПу Ленінскага раёну давядзецца адказваць за невыкананне абавязкаў перад прадстаўнікамі ўлады. Як сведчыць практыка, зазвычай такія справы вырашаюцца на карысць узбуджальнікаў.
Па инфармацыи Радыё Рацыя
Фота www.aor.by