32 пажары за тыдзень, 5 чалавек загінулі

|

З узмацненнем маразоў пажары здараюцца часцей.

Толькі ўчора ў вобласці адбылося 12 пажараў, ахвярамі якіх сталі 3 чалавека.

Адразу двое загінулі ў Мастоўскім раёне з-за неасцярожнага палення: гаспадар дома і яго знаёмая.

У Гродна на вуліцы Каліноўскага загарэўся драўляны чатырохкватэрны дом, у вагні загінуў мужчына.

Прычына пажара – парушэнне правіл эксплуатацыі печы.

Паводле інфармацыі Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС