Кожны месяц – на 10 адсоткаў

|

Падвышэнне ў сярэднім на 10% кранаецца тых марак цыгарэт, якія вырабляюцца ў краіне па праграме імпартазамяшчэння, гэта – Camel, Winston, Monte Carlo, Magna. Сёлета ўжо таксама на 10% цыгарэты даражэлі ў канцы сакавіка і студзеня. Шляхам няхітрых падлікаў атрымліваем, да канца года мы будзем мець 100% падаражэнне па пэўнай пазіцыі тавараў.

Нагадаю, што выключнае права на імпарт тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў у РБ замацавана за дзяржавай (дэкрэт Прэзідэнта №4 ад 18.10.08 г.). Значыць, дзяржава і атрымоўвае ўсе гэтыя адсоткі ад павялічэнння кошту. Ці накіроўвае яно іх на добрыя мэты, ці кладзе ў свае «засекі», не ведаю. Але, здаецца, час кідаць паліць.

А.Раўбецкая

Фота islam-news.ru