Сёлета – без Кубка
У першай гульні на сваёй пляцоўцы гарадзенкі перамаглі 22 красавіка сталічную каманду з лікам 28-27.
Для заваявання Кубка краіны гэтага, аднак, не хапіла. Сёння дзяўчаты з БНТУ перамаглі каманду Сяргея Камбура з лікам 27-24.
Цяпер “Гараднічанцы” застаецца змагацца за тое, каб захаваць тытул чэмпіёнак Беларусі. Пакуль нашыя дзяўчаты адстаюць ад таго ж БНТУ на 2 ачкі.
На здымку: адна з лідэрак “Гараднічанкі” Юлія Булава ў моцных “абдымках” суперніцы з БНТУ.
Фота Яраслава Ванюкевіча.