Fair Play па-гарадзенску
Пенальці быў прызначаны суддзём з Турцыі напрыканцы першага тайма пры ліку 0-0.
Гарадзенцы адмовіліся выконваць удар, палічыўшы, што суддзя памыліўся.
Пасля доўгіх перамоваў арбітр настаяў на тым, каб яго рашэнне засталося ў сіле.
Тады капітан гарадзенцаў Віталь Надзіеўскі проста лёгка ўдарыў па цэнтру брамы, каб мяч патрапіў акурат у рукі брамніка каманды з Казахстана.
Цікава, што на вядучым спартыўным сайце Казахстана гэты эпізод быў залічаны ў актыў брамніка “Іртыша”, які “оказался на высоте, отразив удар“.
У другім тайме казахі выйшлі наперад, аднак за некалькі хвілін да канца гульні паўабаронца гарадзенцаў Віталь Валадзянкоў лік параўняў.
Заўтра “Нёман” згуляе апошнюю гульню ў межах трэніровачнага збора ў Турцыі. Супернікамі гарадзенцаў будуць футбалісты расійскага “Ніжняга Ноўгарада”.
Новы футбольны сезон гарадзенцы распачнуць 13 сакавіка гульнёй 1/4 фінала Кубка Беларусі супраць салігорскага “Шахцёра”.
На здымку: “Нёман” супраць “Іртыша”. На пярэднім плане аўтар гола ў браму гарадзенцаў Мілан Нікаліч.
Фота: sport.gazeta.kz