Гарадзенскі журналіст выступіць сведкам у Вярхоўным судзе
У лістападзе мінулага года Алесь Дзянісаў быў затрыманы на шклозаводзе «Нёман» пры «ажыццяўленні відэарэпартажу».
Прад’яўленае ім пасведчанне сябра БАЖ, на якім нібыта неправамерна змешчаны надпісы «Прэса» і «Press», прывяло міністэрства да высновы пра «неабгрунтаванае прысваенне членамі дадзенай арганізацыі паўнамоцтваў журналіста сродку масавай інфармацыі…»
Такія ж пасведчанні выдадзены і іншым членам ГА „БАЖ“», — падкрэслівае Мінюст.
Міністэрства ўпэўненае, што такім чынам арганізацыя парушыла закон «Аб СМІ», а гэтыя дзеянні прывялі да “неабгрунтаванага прысваення членамі дадзенай арганізацыі паўнамоцтваў журналіста сродку масавай інфармацыі…”.
Міністэрства абавязвала кіраўніцтва БАЖ на працягу месяца забраць усе выдадзеныя раней пасведчанні згаданага ўзору і «забяспечыць… далейшую немагчымасць карыстання імі».
11 лютага БАЖ накіравала ў Вярхоўны суд скаргу на гэтае папярэджанне.
У выпадку, калі суд пакіне ў сіле рашэнне Мінюста, дзейнасць Беларускай асацыяцыі журналістаў можа быць прыпынена на тэрмін ад 1 да 6 месяцаў.
Паводле baj.by