У Ашмянах з’явіўся антыкарупцыйны інтэрнат

|

Камандыраваныя мытнікі з іншых рэгіёнаў краіны не “абцяжараныя” рознымі “знаёмствамі” да “сувязямі”, якія часта станавіліся асноўнай прычынай парушэння антыкарупцыйнага заканадаўства з боку мытнікаў.

Будаўніцтва інтэрната ў Ашмянах доўжылася тры гады. Першымі яго жыхарамі сталі 12 супрацоўнікаў мясцовай мытні.

Такога кшталту інтэрнаты плануецца пабудаваць таксама ў Гродне і Брэсце. Гэта прадугледжваецца праграмай “Аператыўная мытня”, якую здзяйсняе Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі.

Яшчэ два гады таму Аляксандр Лукашэнка заявіў, што карупцыя на беларускай мытні з хранічнага захворвання перарасла ў ракавую пухліну.

Стварэнне антыкарупцыйных інтэрнатаў з’яўляецца адным з крокаў па выкараненні хабарніцтва сярод мытнікаў.

Ашмянская мытня – адна з найбуйнейшых у Беларусі. Яе зона дзейнасці ахоплівае тэрыторыю двух абласцей – Гарадзенскай і Віцебскай.

Працягласць мытнай мяжы складае звыш 420 км. Службу тут нясуць больш за 500 мытнікаў.