Жалоба не абвешчана, але колькасць забаўляльных праграм зменшыцца
Такое даручэнне ў сувязю з пахаваннем прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага і іншых ахвяраў авіякатастрофы пад Смаленскам даў Аляксандр Лукашэнка.
Беларусь з’яўлялася адзінай краінай-суседкай Польшчы і адной з нямногіх еўрапейскіх краін, у якіх не была абвешчана афіцыйная жалоба з нагоды трагедыі.
Урад нашай краіны абмежаваўся толькі спрашчэннем працэдуры транзіту праз Беларусь для палякаў, якія накіроўваліся да месца катастрофы ці вярталіся адтуль.
Такая пазіцыя афіцыйнага Мінску выклікала абурэнне не толькі з боку прадстаўнікоў асобных апазіцыйных сілаў, але і многіх звыклых грамадзян.
На здымку: кветкі на браме польскага консульства ў Гродне
Фота Ланы Руднік