Гарадзенцы ўшанавалі памяць пра Леха Качыньскага

|

Лех і Марыя Качыньскія былі пахаваныя ў нядзелю у Вавелі – замку, дзе хаваюць найбольш выбітных польскіх дзеячоў.

Анжаліка Борыс усклала кветкі да трунаў прэзідэнта Польшчы і яго жонкі, а таксама кіраўніка Канцэлярыі прэзідэнта Уладыслава Стасяка, перадала спачуванні брату прэзідэнта Яраславу Качыньскаму.

Гарадзенскае аддзяленне афіцыйнага СПБ на чале з Казімірам Знайдзінскім (на здымку зправа) сабрала ў суботу ў Гродне некалькі дзесяткаў сваіх прыхільнікаў ля сядзібы арганізацыі па вул. 17 Верасня.

>

Граў вайсковы аркестр. Людзі ўскладалі кветкі, палілі свечкі.

Пахаванне ахвяраў авіякатастрофы пад Смаленскам працягнецца на гэтым тыдні.

Заўтра ў Беластоку будзе пахаваны віцэмаршалак польскага Сейму Кшыштаф Путра.

У сераду у Гданьску адбудзецца развітанне з кіраўніком “Вспульноты Польскай” Мацеям Плажынскім.

Менавіта гэтая арганізацыя на працягу доўгіх гадоў падтрымлівала фінансава дзейнасць СПБ у Беларусі.

Больш да 20 ахвяраў катастрофы дагэтуль не апазнаныя.

 

На здымках: Гродна, 17 красавіка. Жалобны мітынг-рэквіем у памяць пра ахвяраў авіякатастрофы пад Смаленскам.

Фота Яраслава Ванюкевіча