«Хавайся ў бульбу» з 30-га красавіка па 2-е траўня

|

У праграме фэсту конкурсы, атракцыёны, пейнтбол, файершоў, канцэрты рок-выканаўцаў. Па словах арганізатараў, сёлета акцэнт будзе зроблены на ўдзеле выключна беларускіх рок-каманд. Выступяць гурты «J:Морс», «Крамбамбуля», «Пиво Вдвоем», «Мадэра Хард Блюз», «Нагуаль», Stuff, «Джоди», «Сцерва», «Любимая вредная привычка» і іншыя.

 

У суботу мотакалона байкераў у суправаджэнні ДАІ праедзе па вуліцах абласнога цэнтра. Гарадзенцы сустрэнуць удзельнікаў злёту канцэртам на плошчы Савецкай. На тэрыторыі турбазы «Нёман» усталююць гандлёвыя намёты, будзе працаваць сталовая, прадавацца памятная атрыбутыка.

 

Арганізатарамі мерапрыемства шосты год запар выступаюць гарадзенскія мотаклубы «Насарогі», «Грызлі» і Rolling An.

Па інф. БелТА

Фота prosto_free