Кошты навучання ізноў узрастуць
Па дадзеных Белстата, за апошні год кошты навучання павялічыліся ўжо на 34%, а разам з меркаваным ліпеньскім павялічэннем розніца ў параўнанні з мінулым годам складзе больш за 60%. Як паведамляе generation.by, Беларусь стала праз гэта еўрапейскім лідарам у росце коштаў на навучанне. Пры гэтым у доларавым эквіваленце кошты нават зменшыліся.
Мінулае павялічэнне цэн, якое адбылося падчас зімовай сесіі, было выклікана падвышэннем заробкаў. Гэтым разам нагодай стаўся рост коштаў камунальных паслуг, выдаткаў на транспарт і сувязь.