Беларускую АЭС будуць ахоўваць надзейна
Пра гэта заявіў журналістам старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Ігар Рачкоўскі, перадае interfax.by.
– Калі з’явіцца АЭС, мы будзем выконваць свае функцыі па ахове мяжы, узмоцнім падраздзяленні і абсталюем участак сучаснымі тэхнічнымі сістэмамі, – адзначыў старшыня ДПК. Ён нагадаў, што ў раёне будаўніцтва беларускай АЭС размяшчецца Смаргонская памежная група, таму асобны памежны атрад там стварацца не будзе.
Пачатак будаўніцтва Астравецкай АЭС запланаваны на верасень 2011 года.