Пасля перамог у Францыі “Нёман” прайграе ў Беларусі
На выездзе “Нёман”пацярпеў паразу ад “Гомеля” з лікам 2: 0.
Дзве шайбы гарадзенскія хакеісты прапусцілі ў меншасці. Спачатку Эдзiйс Брахманіс на 12 хвіліне адкрыў лік. А праз хвіліну Андрэй Глебаў зноў рэалізаваў колькасную перавагу і зрабіў лік 2:0.
Адзначым, што былы брамнік “Нёмана” Ігар Брыкун адбіў 21 кідок і аформіў “сухар”.
28 лістапада. “Гомель” – “Нёман” 2-0.