Майстэрня па вырабу аўтарскіх твораў адкрылася ў адной з галерэй Гродна
Першыя заняткі, на якіх выраблялі паштоўкі і лялькі ў народным стылі, выклікалі вялікую цікаўнасць. Таму навучанне аматараў прыгожага творчым азам у галерэі вырашылі працягнуць.
Пластык, дрот і клей. Гэтым разам на майстар-клас запрасілі ўсіх, хто хоча ўласнымі рукамі змайстраваць ляльку. У ролі настаўніка выступіла вядомая гродзенская майстрыха-лялечніца – Таццяна Лемза. На пачатку яна паказала сваіх прыгажунь, а потым раскрыла ўсе таямніцы, якія дапамогуць самастойна зрабіць сваю першую ляльку. Змайстраваць простую фігурку хлопчыка прапанавалася за дзве гадзіны. Вядома, каб знайсці ўласны стыль, спатрэбіцца значна больш часу, а яшчэ — жаданне шукаць і ўдасканальвацца.