Выходныя на Гарадзеншчыне будуць марознымі і пахмурнымі

|

Бліжэйшай ноччу, якая мае быць воблачнай без праясненняў, чакаюцца маразы -10..-12°C.

 

У суботу і нядзелю, 29-30 лістапада, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, мароз -5..-7°C. Гроднааблгідрамет не прагназуе ападкаў, але месцамі не выключаны туман, шэрань, на дарогах галалёдзіца. Вецер усходні 3-8 м/с. Ноччу тэмпература можа апусціцца да -13°C.