Ад 23 ліпеня на літоўскай мяжы будуць дэзінфекаваць абутак усіх падарожнікаў

|

Такія жорсткія меры былі прынятыя ў сувязі з нядаўнім выбухам афрыканскай свіной чумы на тэрыторыі Беларусі, якая, па дадзеных БелАПАН, была завезена праз заражаны камбікорм. Увоз і вываз свіней і свініны часова забаронены на тэрыторыю Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы і Латвіі.


Выпадкі афрыканскай чумы свіней былі зарэгістраваныя ў суседніх з Літвой раёнах Гарадзеншчыны.

 

Спачатку ў Літоўскую Рэспубліку забаранілі ўвозіць малочныя і мясныя прадукты, нават у самых малых колькасцях.

 

Затым Літва звярнулася да Еўрапейска камісіі за фінансавай падтрымкай. Да сярэдзіны жніўня плануецца ўкласці 750 тыс. літаў у пабудову спецыяльнага абсталявання для дэзінфекцыі людзей і транспартных сродкаў. Яшчэ 10 млн. еўра Літва запрасіла на пабудову агароджы ад дзікіх жывёлаў на мяжы з нашай краінай.

 

Кіраўнік ветырынарнай службы Літвы Йонас Мілюс, па дадзеных агенства BNS, адзначае: “Мы павінны былі падрыхтавацца да дэзінфекцыі абутку пасажыраў, паколькі не так проста вывесці з аўтамабілю і аўтобусу ўсіх людзей. Гэта дадатковыя патокі людзей на мытні, кантроль. Здараюцца выпадкі, калі людзі адмаўляюцца гэта рабіць. У такіх сітуацыях на дапамогу прыходзіцца клікаць памежнікаў. Работы многа, паколькі на мяжы з Беларуссю размешчана 166 КПП”.  

 

Калі чалавек адмаўляецца прайсці дэзінфекцыю абутку, уезд на тэрыторыю Літвы будзе яму забаронены. Акрамя Літвы, за дапамогай да Еўрапейскай камісіі звярнулася Латвія і Польшча.

 

У Польшчы сістэма дэзінфекцыі дзейнічае каля тыдню. Не гледзячы на тое, што з просьбай Літва звярнулася яшчэ ў пачатку ліпеня, – адзначае літоўскі чыноўнік, – Еўрапейская камісія на запыт яшчэ не адгукнулася.

 

Літоўскі бок аргументуе неабходнасць увядзення новых парадкаў перасячэння беларуска-літоўскай мяжы клопатам пра тое, каб афрыканская чума свіней не распаўсюдзілася на тэрыторыю Еўразвязу.

 

Фота: gazetaby.com