Выйшла трэцяя кніга серыі “Сучасная гарадзенская проза”
Валянцін Дубатоўка нарадзіўся на Зэльвеншчыне ў 1963 годзе. Быў фундатарам царквы Усіх Беларускіх Святых (Гродна), кніг беларускіх пісьменнікаў, мемарыяльных дошак у гонар Ларысы Геніюш у зэльвенскай Свята-Троіцкай царкве і ўдзельніка паўстання 1830 года Яўстаха Каятана Сапегі ў дзярэчынскім касцёле Ушэсця. З’яўляецца даследчыкам матэрыяльнай спадчыны Сапегаў, аўтарам краязнаўчай кнігі “Архіпелаг Сапегаў”.
Прэзентацыя кнігі “Чорная воля” плануецца ў Гродне ў пачатку жніўня.