70 гадоў не перашкода для спрынту
Спаборніцтвы пройдуць з 14 па 17 красавіка сумесна з традыцыйным трохдзённым першынствам «Адкрыты кубак горада Гародні».
Самай дарослай удзельніцы з Літвы больш за 70 гадоў, самаму малодшаму-8.
Таксама на этап зарэгістраваліся спартсмены з Расіі, Эстоніі, Латвіі і Украіны.
Стартавы ўзнос для ўдзельнікаў спаборніцтваў склаў ад 8000 да 120 000 рублёў.
У першыя 2 дні спаборніцтваў праз вёску Плябанішкі і лесапаркавую зону Пышкі заяўлена эстафета.
Завершыцца старт сусветнага першынства ў нядзелю спрынтам па цэнтры горада.
>
Па словах галоўнага сакратара спаборніцтваў Таццяны Крапіўка, сабраць людзей на завяршальны спрынт планавалася на Савецкай плошчы.
У сувязі з трагічнымі падзеямі, якія адбыліся ў Менску 11 красавіка, збор удзельнікаў перанесены ў іншае, больш бяспечнае месца.
Арганізатарамі першынства выступілі Беларуская федэрацыя арыентавання і клуб спартыўнага арыентавання «Кронан».