У Гародню на адзін дзень завітае лялечны тэатрык “Лямцавая батлейка”
Выступ лямцавай батлейкі ладзіцца ў парафіяльным будынку Гродзенскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божае Фацімскай (вул.Гараднічанская, 32а).
Звычайна-незвычайная Кароўка са сваім сябрам Крумкачом весела бавіць час і вырашае важныя пытанні. Спектакль разлічаны на дзетак дашкольнага, малодшага школьнага ўзросту і дарослых, якія не страцілі адчуванне дзяцінства.
Пачатак спектакля ў 12.00.
Спектакль “Мама Му” ўжо ацанілі дзеці і дарослыя ў Мінску, Брэсце, Дзяржынску, Слуцку, Заслаўі, Мар’інай Горцы.
Юі Вісландэр – дзіцячая пісьменніца са Швецыі, аўтарка вясёлых гісторый пра прыгоды адважнай каровы Му і яе сябра крумкача. У 2005 годзе творчы дуэт Юі і Тумаса Вісландэраў быў угараваны прэміяй імя Астрыд Ліндгрэн.