Віншуем са святам!
Незалежнасць БНР была абвешчана раніцай 25 сакавіка 1918 года ў Мінску. У Трэцяй Устаўной грамаце абвяшчалася: “Ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца Незалежнай і Вольнай Дзяржавай”. З гэтай падзеі распачалася гісторыя сучаснай беларускай дзяржаўнасць: бальшавікі вымушаныя былі стварыць савецкую Беларусь, якая ў 1991 сталася сапраўды незалежнай.
Першы Дзень Волі святкаваўся ўжо праз год у Гродне, дзе знайходзіўся тады ўрад БНР. Гродна нават называюць “другой сталіцай БНР”. Адзначалі яго і пазней у Заходняй Беларусі “за польскім часам”.
Пра тое, як святкавалі Дзень Волі ў 90-я гады мінулага стагоддзя, мы ўзгадвалі год таму. Варта і сёння вярнуцца да тых успамінаў.
Звычайна мы кажам вам “Заставайцеся ў Стылі!”, але гэтым разам лепш будзе напісаць гэтак: “Заставайцеся Вольнымі ды Незалежнымі!”