З’явіўся яшчэ адзін аўтобус Гродна-Беласток-Варшава

|

Перавозчык абяцае, што павялічыць колькасць рэйсаў у летнім сезоне.

 

Аўтобус будзе адпраўляцца з гарадзенскага аўтавакзала ў 5.45, прыбываць у Беласток у 8.00, у Варшаву (вакзал Заходні) ў 11.20, а ў аэрапорт імя Шапэна ў 11.40 па польскім часе.

 

У адваротны бок аўтобус адправіцца з аэрапорту ў 18.00, у 18.15 заедзе на вакзал Заходні, у 21.10 будзе ў Беластоку.

 

Кошт білета да Беластока – 100 000 рублёў, да Варшавы – 230 000 рублёў.

 

Здымак wikimapia.org