Юбілейная выстава Юрыя Палуцкага ў Гродне

|

На фотавыставе “КРЫГІ” Юрый Палуцкі прадставіць некалькі дзясяткаў фотаздымкаў за ўвесь перыяд сваёй творчасці, пачынаючы ад чорна-белых фатаграфій, зробленых у 1980-ыя гады, і сканчаючы працамі 2013 года.

 

Юрый Палуцкі нарадзіўся ў Гродне ў 1953 годзе.

Сябра народнага фотаклуба “Гродна” і Беларускага грамадскага аб’яднання (творчага саюза) “Фотамастацтва”.

Паводле адукацыі – іхтыёлаг. Усё жыццё працаваў па спецыяльнасці, спачатку галоўным рыбаводам Краснаярскага краю, пасля – галоўным рыбаводам Нацыянальнага парка “Браслаўскія азёры”.

Фатаграфуе прыроду, архітэктуру, працуе ў жанры фотапартрэту.

Жыве на хутары каля Браслава.

 

Персанальныя выставы Юрыя Палуцкага ладзіліся ў Гродне, Мінску, Браславе, Польшчы, фотаздымкі майстра выкарыстоўваліся ў кнігах і альбомах, прысвечаных Гародні, календарах і буклетах.