Бібліятэчную сістэму ў Гродне пачнуць мадэрнізаваць са стварэння моладзевага інфацэнтра
Тут будуць працаваць клубы па інтарэсах, курсы кампутарнай графікі, дызайну, IT-тэхналогій.
У планах – стварэнне электроннай базы дадзеных таленавітых маладых гарадзенцаў, электроннага каталога кірункаў моладзевых субкультур.
Для прэзентацый моладзевых праектаў будзе працаваць канферэнц-зала, а для маладых семьяў з дзецьмі – гульнявы пакой.
Стварэнне моладзевага інфармацыйнага цэнтра стане першым этапам запланаванай на 2014/15 гады комплекснай мадэрнізацыі цэнтральнай бібліятэчнай сеткі Гродна.
За гэты час у гарадскіх бібліятэках плануецца абнавіць інтэр’еры, мэблю, кампутарную і капіравальную тэхніку, правесці энергазберагальныя мерапрыемствы і стварыць безбар’ернае асяроддзе.
Усе бібліятэкі Гродна аб’яднаюць у адну сетку, замовіць кнігі можна будзе праз інтэрнэт.
Мадэрнізацыя праводзіцца за кошт сродкаў бюджэту і спонсараў.
Паводле http://belta.by
Здымак http://tonb.ru