Памёр прафесар ГрДУ Сяргей Габрусевіч

|

Кандыдат філасофскіх навук, прафесар, прарэктар Гродзенскага ўніверсітэта – некаторыя вехі з жыцця Сяргея Аляксандравіча Габрусевіча. На пачатку 90-х ён узначальваў Гродзенскае аддзяленне Беларускага фонду культуры. Прыкладна ў той жа перыяд заснаваў часопіс “Свіцязь”. Быў адным са стваральнікаў абласной арганізацыі Таварыства Беларускай Мовы

 

Апошнім часам Сяргей Аляксандравіч працаваў на кафедры беларускай культуры (цяпер – беларускай культуры і рэгіянальнага турызму), займаўся даследаваннямі гісторыі беларускай культуры, метадалогіяй. Надрукаваў больш за 100 навуковых прац, у т.л. манаграфіяў і падручнікаў.

 

Сяргей Габрусевіч адыйшоў на 77 годзе жыцця, пакінуўшы жонку, дачку і сына.

 

Партрэт узяты з edu.gov.by