Арт-праект Zabor вяртаецца ў Гродна. Гэтым разам на два месяцы

|

На плоце вакол парку з’явяцца вялікафарматныя рэпрадукцыі прац сучасных беларускіх мастакоў – удзельнікаў праекта. Удзельнік з Гродна – вядомы графік Юры Якавенка. Гарадзенцы пабачаць таксама творы Руслана Вашкевіча, Віктара Альшэўскага, Сяргея Коваля ды Уладзіслава Стальмахова – агулам каля 40 рэпрадукцый.

 

Сярод мэт праекта – зменшыць адлегласць паміж мастацтвам і гледачамі, унесці сучасны беларускі арт у гарадскую прастору, паказаць яго тым, хто, магчыма, наогул не бывае ў музеях і галерэях.

 

Юры Якавенка ў межах праекта пакажа іранічную серыю “Хічкок і Далі”, дзе ў сюрэалістычнай манеры аб’ядноўвае гішпанскага мастака Сальвадора Далі і брытанскага рэжысёра Альфрэда Хічкока.

 

Выстава Zabor будзе вісець у цэнтры Гродна ажно да 27 снежня.

 

     
 

Чытай на “Тваім стылі” пра “Адзін Zaborысты дзень”

 

Сонную гарадзенскую нядзелю разварушыў сталічны “Zabor”

Art Open Air “На Zabore” ў Гродне: сапраўднае вулічнае свята мастацтва

Art Open Air з прысмакам рок-н-рола і японскага кіно