У якім кірунку пойдзе прыватызацыя “Гродна Азот”?
У якасці выконваючага абавязкі генеральнага дырэктара “Гродна Азот” былы расейскі дэпутат Ігар Жылін быў прызначаны 12 жніўня 2009 году. Ягоную кандыдатуру прадставіў да прызначэння на пасаду трымальнік акцый прадпрыемства канцэрн “Белнафтахім”.
У канцы ліпеня гэтага году Ігар Жылін, распавядаючы на паседжанні ў кіраўніка краіны аб перспектывах “Гродна Азот”, заявіў, што праграма развіцця прадпрыемства да 2015 года прадугледжвае фінансаванне ў памеры 1,3 мільярдаў даляраў, куда закладзеная мадэрнізацыя прадпрыемства і павелічэнне магутнасцяў. На тым жа паседжанні Аляксандр Лукашэнка ўзгадаў размову з Ігарам Жыліным у 2009 годзе, калі расейскаму мэнэджару было прапанавана “паказаць, у якім кірунку будзе ісці прыватызацыя” “Гродна Азот”. Тады ж ішла гаворка пра магчымасць продажу долі акцый не толькі стратэгічнаму інвестару, але і асабіста сп Жыліну, пры гэтым быў пастаўлены шэраг умоваў.
Інтэрв’ю з Ігарам Жыліным, змешчанае ў “Гродзенскай праўдзе”, можна прачытаць тут.
Па дадзеных сайта tut.by, валавы прыбытак “Гродна Азот” за 2009 год склаў 409 мільёнаў еўра.
Здымак grodnonews.by