Кіраваць матацыклам дазволяць пасля самападрыхтоўкі

Новыя правы кіроўцы будуць мець абавязковую катэгорыю АМ, якая дазваляе кіраваць мапедам. Каб падрыхтавацца да экзаменаў на гэтую катэгорыю, трэба будзе самастойна вывучыць тэорыю і навучыцца кіраваць мапедам у тых, хто ўжо мае досьвед кіравання, паведамляе БЕЛТА.

 

Пасля самападрыхтоўкі ахвотныя атрымаць катэгорыю АМ здаюць эказмен, па выніках якога выдаюцца новыя правы кіроўцы.

 

Гэткім жа чынам плануецца надаваць катэгорыю А, якая дае правы кіравання матацыклам. На сёння працэс навучання гэтай катэгорыі добра не наладжаны, і аўташколы не могуць набраць групы. Улічваючы гэтую акалічнасць, Міністэрства транспарта і камунікацыяў дазволіла дапускаць да здачы экзаменаў на катэгорыю А пасля самападрыхтоўкі там, дзе аўташколы не прапануюць такога навучання.

Здымак з www.scooterdigest.ru