Дачка савецкага маршала прыехала ў Беларусь

|

Гэтая паездка праводзіцца Камітэтам грамадскіх сувязяў горада Масквы сумесна з грамадскімі арганізацыямі сталіцы, якія аб’ядноўваюць былых непаўналетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў. У складзе дэлегацыі, у якую ўваходзіць 30 чалавек, прысутнічаюць адзін са стваральнікаў і кіраўнік Міжнароднага саюзу былых непаўналетніх вязняў фашызму, член-карэспандэнт Расійскай акадэміі навук Мікалай Андрэевіч Махутаў, дачка савецкага маршала Ракасоўскага, які вызваляў Беларусь у гады Вялікай Айчыйнай вайны, на сённяшні дзень актывістка Фонду памяці палкаводцаў Перамогі Надзея Канстанцінаўна Ракасоўская.

У абласным цэнтры госці з Расіі сустрэліся з удзельнікамі Гарадзенскай рэгіянальнай арганізацыі былых непаўналетніх вязняў канцлагераў, усклалі кветкі да помніка воінам-вызваліцелям.

Учора гасцей сустракала Ліда, дзе для іх была арганізавана сустрэча з мясцовымі ветэранамі. У праграме візіту таксама знаёмства з беларускай сталіцай, ускладанне кветак да Вечнага агню на пляцы Перамогі, сустрэчы з членамі Беларускай асацыяцыі былых непаўналетніх вязняў фашызму. Пасля гэтага расейцы адправяцца ў Магілёў і Крычаў.

Адміністрацыя Крычава афіцыйна запрасіла былых вязняў канцлагераў, размешчаных у гады вайны на тэрыторыі Беларусі, прыняць удзел у Дні вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у які традыцыйна святкуецца Дзень горада. У Крычаве функцыянаваў лагер смерці, дзе загінула 18 тысяч ваеннапалонных і мірных жыхароў.

 

Фота з www.dni.ru