Тры польскія ксяндзы высланыя з Беларусі
З дваццаці год прабошч Ян Банькоўскі працаваў у парафіі ў Міжэрычах.
Яго і двух ксяндзоў з Воўпы і Індуры абавязалі вярнуцца на Радзіму да трыццаць першага снежня.
Пасля таго, як у справу ўмяшаўся гродзенскі біскуп Аляксандар Кашкевіч, святары атрымалі магчымасць прасіць новы дазвол на працу, але ўжо з тэрыторыі Польшчы.
Колькасць полькіх ксяндзоў у Беларусі, дзе жыве каля 400 тысяч палякаў, ўвесь час памяншаецца. З 2007 года іх колькасць паменшылася на дваццаць чалавек.
Фота: Юля Дарашкевіч