Трыццатага снежня ў Гродна пройдзе парад Дзедаў Марозаў

|

Яны збяруцца на плошчы Леніна і пройдуць па вуліцы Савецкай, дзе прымуць удзел у свяце і правядуць шматлікія конкурсы. Парад будзе праводзіцца ў межах пераднавагодняга кірмашу на плошчы Савецкай.

Па традыцыі да Дзедаў Марозаў далучацца разнастайныя казачныя персанажы.

Галоўны Дзед Мароз ужо не будзе хавацца ад дзяцей у лімузіне, як пад час запальвання святочнай ілюмінацыі 15 снежня – гэтым разам ён перасядзе ў брычку.