Вярхоўны суд абвясціў прыгаворы па «справе» ваўкавыскіх прадпрымальнікаў
Яшчэ дваіх абвінавачаных — былога работніка фірмы Аўтуховіча Аляксандра Ларына і падпалкоўніка міліцыі Міхаіла Казлова — да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму без пазбаўлення права займаць кіруючыя пасады адпаведна.
Нагадаем, што пракурор патрабаваў для Аўтуховіча 20 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, для Асіпенкі і Ларына — 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Суд зняў з Аўтуховіча і Асіпенкі абвінавачанні ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акта ў дачыненні да намесніка міністра па падатках і зборах Васіля Каменкі і былога старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Саўчанкі, а таксама ў арганізацыі падпалу дома экс-начальніка Ваўкавыскага РАУС Сяргея Кацубы ў 2004 годзе.
Аўтуховіч прызнаны вінаватым у перавозцы і захоўванні пяці патронаў да паляўнічай вінтоўкі, Асіпенка — у захоўванні і перавозцы зброі і выбуховых рэчываў. Праваабаронцы незадаволеныя вердыктам Вярхоўнага суда.
Старшыня грамадскага аб’яднання «Цэнтр па правах чалавека» Раіса Міхайлоўская адзначыла, што «ў чымсьці такі прыгавор — гэта перамога праваабаронцаў і грамадскасці, якая ўдзельнічала ў назіранні за гэтым працэсам». «У выніку суд прызнаў усю недарэчнасць абвінавачання ў падрыхтоўцы тэрактаў. І мы ўбачылі, як у нас ствараюцца крымінальныя справы супраць няўгодных ўладзе людзей. Мы не паверылі гэтаму, пачалі абараняць Аўтуховіча, яго партнёраў, і, хоць і не да канца, але гэта атрымалася», — сказала Міхайлоўская.
Лідэр грамадскага аб’яднання «Прававая дапамога насельніцтву» (Украіна) Алег Волчак выказаў меркаванне, што падсудныя павінны былі быць цалкам апраўданыя і вызваленыя. Таксама ён выказаў меркаванне, што ўсе фігуранты справы ваўкавыскіх прадпрымальнікаў могуць трапіць пад дзеянне закона аб амністыі. Паводле яго слоў, суд зняў з Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі абвінавачанні ў падрыхтоўцы тэракту, а таксама прымяніў да іх пакаранне, не звязанае з канфіскацыяй маёмасці. Таксама суд зняў з іх абвінавачанні ў арганізацыі злачыннай групы. «Суд зняў менавіта тыя артыкулы, паводле якіх амністыя не можа быць прымененая. Акрамя таго, Аўтуховіч з’яўляецца ветэранам баявых дзеянняў у Афганістане і мае ўрадавыя ўзнагароды», — адзначыў Волчак.
P.S. Палата прадстаўнікоў на пасяджэнні 6 мая аднагалосна прыняла ў першым чытанні законапраект Аб амністыі ў сувязі з 65-годдзем перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў.
Паводле БелаПАН
На фота: людзі прыйшлі падтрымаць асуджаных