У Інтэрнеце будуць адсочваць?
Такое рашэнне ўтрымлівае пастанова Савета Міністраў Беларусі ад 29 красавіка.
“Аказанне паслуг перадачы дадзеных і тэлематычных паслуг у пунктах калектыўнага карыстання робіцца пасля ідэнтыфікацыі карыстальніка шляхам здзяйснення ўліку яго персанальных дадзеных”, – адзначаецца ў дакуменце.
Акрамя таго, у пунктах калектыўнага доступу да Інтэрнету будзе весціся электронны часопіс, куды ўключаюцца ідэнтыфікацыйныя звесткі пра абаненцкія ўладкаванні (МАС- і ІР-адрэсы), дата, час злучэння і даменныя імёны або ІР-адрасы Інтэрнет-рэсурсаў, да якіх звяртаўся карыстальнік.
Базы дадзеных пра абанентаў, якія карыстаюцца паслугамі Інтэрнет, павінны ўтрымліваць інфармацыю пра фізічныя асобы – абаненцкі номер, прозвішча і імя, адрас, рэквізіты дакумента, які сведчыць пра асобу, а таксама дадзеныя, якія дазваляюць вызначыць абанента ці яго тэрмінал.
Умовы пра абавязковую ідэнтыфікацыю павінна ўтрымліваць дамова паміж аказальнікам і карыстальнікам паслугаў.
Што тычыцца рэгістрацыі ўсіх Інтэрнет-рэсурсаў, то працэс будзе доўжыцца месяц.
За гэты тэрмін мусяць быць зарэгістраваныя ўсе Інтэрнет-рэсурсы, якія працуюць у Беларусі.
Незарэгістраваныя пасля 1 ліпеня рэсурсы будуць лічыцца незаконнымі.