“Дажынкі” ў лічбах: 60 арганізацыяў, 350 мільярдаў рублёў…

Плануюць акультурыць і пабудаваць 220 аб’ектаў – скончыць будаўніцтва Лядовага палаца, стадыёна з адкрытымі тэніснымі кортамі, футбольнага поля са штучным пакрыццём. У грандыёзныя планы акультурвання Ліды ўваходзіць і рэканструкцыя Лідскага замку, рамонт фасадаў 54 жылых дамоў у цэнтры горада. Працы выконваюць каля 3,2 тысячы будаўнікоў, не толькі мясцовых, але і прыезджых з Мінска і Магілёва.

 

Улады абяцаюць скончыць усё будаўніцтва і ўпарадкаванне ў тэрмін. Для гэтага выдаткоўваюць 350 мільярдаў рублёў, ужо пайшло 60 мільярдаў.