Тысячы дамоў без гаспадароў на Гродзеншчыне
Прычым у рэгістр пустуючых унесена 970 дамоў, у абарот удалося ўцягнуць 588. Яшчэ сваёй чаргі на абследаванне чакаюць амаль паўтары тысячы хат.
З-за несупадзенняў у законах, каб толькі зарэгістраваць дом як пустуючы, мясцовыя ўлады мусяць выкласці каля 1,5 мільёны рублёў. Знос дома абыходзіцца ў мільён. На дадзены момант у вобласці знеслі 982 дамы, якія былі прызнаныя старымі.
Яшчэ адна праблема – ваенныя гарадкі, як напрыклад, у Аульсе. Нікому не патрэбныя, яны стаяць і разбураюцца, становячыся прытулкам для бамжоў. Бо ўпарадкаванне і аднаўленне вельмі дорага абыходзіцца.
Наступнае праблемнае пытанне – ацэнка такой рухомасці. Пакупнікі ёсць, аднак ніхто не бярэ за прапанаваныя грошы. Пасля некалькіх аукцыёнаў часам такія будынкі аддаюць за базавую велічыню, а час згублены і становішча будынкаў яшчэ больш пагоршылася.
Прыцягнуць да адказнасці гаспадароў такіх напаўразбураных хат складана. Часта фактычныя гаспадары яго ёсць, а юрыдычна правы не замацаваныя. Бо каб аформіць гаспадару правы спадчыннасці на дом ад бацькоў, напрыклад, трэба заплаціць немалыя грошы, часам роўныя кошту самой хаты.
Як адзін з варыянтаў вырашэння праблемы агенцыя па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры падрыхтавала прапановы па зніжэнні коштаў рэгістрацыі пустуючых дамоў. Але гэтага недастаткова, патрэбныя змены і на заканадаўчым узроўні.
Па матэрыялах “Гродзенскай праўды”