Фотафакт: У кавярні ў цэнтры Гродна вядро з бруднай вадой ставяць на сталы наведнікаў, якія акурат ядуць

|

Фота чытач зрабіў у кафетэрыі ў самым цэнтры Гродна. За апошні месяц ён быў там каля 10 разоў, заўсёды раніцай. І заўсёды з 9.30 да 11.00 праходзіць прыборка. “Чаму не зрабіць гэта да адкрыцця ці пасля закрыцця?, – задаецца пытаннем хлопец. – Не ведаеш, што рабіць. Можа ўстаць і сысці, бо адчуваеш сябе ў такі момант яўна лішнім. Нават рукі на мокры стол не пакладзеш”.

 

Па словах хлопца, у такія моманты некаторыя кліенты сапраўды моўчкі сыходзяць. Але ён не збіраецца вінаваціць прыбіральшчыцу: “Трэба пачынаць з галавы. Кіраўніцтва павінна зразумець, для каго працуе кафетэрый у самым цэнтры лепшага горада краіны”.

 

Па меркаванню нашага чытача, рамонт у кафетэрыі зрабілі някепскі, а вось усё астатняе не змяняецца гадамі: ані ежа, ані ўзровень персаналу.