Грамадскіх актывістаў могуць аштрафаваць за ўшанаванне памяці паўстанцаў
На дадзены момант па гэтай справе фігуруюць Эдвард Дмухоўскі, Уладзімір Хільмановіч, Віктар Сазонаў і свіслаччанін Юры Глебік. Грамадскіх актывістаў абвінавачваюць ва ўдзеле ў мітынгу з выкарыстаннем незарэгістраваных бел-чырвона-белых сцягоў, парушэнні правядзення парадкаў сходаў і пікетаў. Максімальны штраф – 9 млн рублёў (50 базавых)
У пратаколах на Дмухоўскага і Хільмановіча напісана, нібыта яны прысутнічалі ў Якушоўцы на ўскладанні кветак ля крыжа. Аднак насамрэч яны былі толькі ў Свіслачы.
Справа свіслацкага актывіста Юрыя Глебіка будзе разгледжана ў судзе 19 лістапада.
Гэта не першы выпадак, калі грамадскіх актывістаў штрафуюць за ўдзел у фэсце памяці паўстанцаў 1863 года.
Як працавалі аператары “таемнага тэлебачання” ў 2013-м
Фота racyja.com