Зіма блізка! На выходных у Гродне чакаецца мокры снег і галалёд

|

Сёння, 20 лістапада, воблачна, часамі дождж, у асобных раёнах слабы туман. Вецер заходні 4-9 м/с, у парывах да 14 м/с, месцамі па вобласці да 15-18 м/с. Тэмпература +7…+9ºС.

 

У суботу, 21 лістапада, воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы вобласці, а днём месцамі ападкі, у асноўным дождж. Месцамі туман, ноччу і раніцай магчымы слабы галалёд. Вецер заходні і паўднёва-заходні 4-9 м/с. Тэмпература ноччу 0…+5ºС, днём +1…+6ºС.

 

У нядзелю, 22 лістапада, воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна без ападкаў, днём месцамі кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег. У асобных раёнах туман і слабы галалёд. Вецер няўстойлівы 4-9 м/с. Тэмпература ноччу -4…+1ºС, днём 0…+5ºС.

 

Фота instagram.com/mcdiger/