Гісторык Андрэй Чарнякевіч выдаў кнігу з правакацыйнай назвай

|

Кніга паказвае супярэчлівыя ўмовы эпохі, у якіх павінны былі прабіваць сабе дарогу першыя носьбіты беларускай самасвядомасці, якія звычайна паходзілі з хутароў і вёсак. Аўтар паказвае моцны знешні ціск у выглядзе бальшавікоў і палякаў, прапольскіх і прарасійскіх колаў грамадства, а таксама тонкую гульню дзеля ўмацавання пазіцый з літоўцамі і ўкраінцамі. Андрэй Чарнякевіч спрабуе знутры зразумець характар і сутнасць развіцця беларускай справы.

 

Раней спробаў ускрыць паўсядзённае жыццё гарадзенскіх беларусаў, паглядзець на клопаты іх штодзённага жыцця – ад элементарнага безграшоўя да кпінаў суседзяў і абвінавачванняў у дзяржаўнай здрадзе – фактычна, не рабіў ніхто.

 

Аўтар без пафасу і без катэгарычных ацэнак паказвае жорсткую рэчаіснасць 1909-1939 гадоў, у якой дзейнічалі беларускія актывісты ў Гродне.

 

 

 

Ад крымінальніка да прэзідэнта: у Гродне прэзентавалі кнігу пра постаці міжваеннага горада