Слонімскі пенсіянер застрэліў рабаўніка

|

Уначы 3 чэрвеня два раней судзімыя за крадзяжы і рабаўніцтвы жыхары Слоніма вырашылі абрабаваць сям’ю пенсіянераў.

Рабаўнікі разбілі шкло, адзін з іх улез у пакой, дзе спала жанчына, пачаў сцягваць яе на падлогу, патрабуючы грошы.

Крыкі жонкі пачуў гаспадар дома, які кінуўся ў пакой з паляўнічай стрэльбай і параніў рабаўніка ў сцягно і спіну.


Зламыснік загінуў, другі, які не паспеў залезці ў дом, збег.

Пенсіянер адразу выклікаў міліцыю і хуткую дапамогу. Збеглага злачынцу хутка адшукалі і затрымалі.

 

Цяпер вырашаецца пытанне пра арышт абвінавачанага ў спробе рабаўніцтва і ацэньваюцца дзеянні пацярпелага пенсіянера.

 

Паводле http://subs.belta.by