У Гродне ёсць каля 50 парталаў

У аснову гульні закладзены такі сюжэт: у выніку навуковага эксперыменту ва ўсім свеце з’явілася нейкая “асаблівая энергія” (Exotic Matter, XM), а таксама сфармаваліся парталы ў такіх месцах як помнікі, музеі і іншыя публічныя месцы. Парталы вырабляюць і выкарыстоўваюць гэтую энергію.

 

Гульцы мусяць захопліваць парталы, але самому зрабіць гэта немагчыма, бо гульня – камандная. Супрацьстаяць сабе дзве вялікія фракцыі: Асветленыя (Enlightened) і Супраціў (Resistance).

 

Пра тое, як у Гродне пачыналася глабальная гульня дапоўненай рэальнасці, распавёў “Твайму стылю” першы гарадзенскі гулец і адзін з арганізатараў Аляксей:

 

“Амаль два месяцы мне прыйходзілася граць амаль адному, але зараз, паступова, колькасьць людзей, што далучаюцца да гульні, павялічваецца – ужо граюць каля 20 чалавек – па 10 на кожную фракцыю. А колькасць парталаў, што пастаўлены па горадзе – каля 50. Пачыналася ўсё проста – першымі парталамі былі Стары і Новы замкі, а таксама помнік Вітаўту. Цяпер жа яны ёсць амаль у кожнай кропцы гораду. І рэгістрацыя на старонцы зараз мінімізавалася”.

 

Парталы цяпер знаходзяцца ў самых непрадказальных частках гораду: на дзіцячых пляцоўках, у маленькіх скверах, на лясных пагорках.

Каб стаць удзельнікам такога няспыннага гарадскога квэста, дастаткова зайсці на старонку гульні, папрасіць “інвайт”, а потым дачакацца рэгістрацыі. І мець тэлефон на Андроідзе.

 

Рускамоўная суполка, дзе можна даведацца пра гульню больш – ingress.su.