Гарадзенец абяцаў дапамогу ў атрыманні візы і… знік з пашпартамі кліентаў
У залежнасці ад пільнасці і магчымасцяў кліентаў, свае паслугі ацэньваў у 150-600 даляраў.
Невядома, колькі гарадзенцаў даверылі свае дакументы і грошы махляру, аднак у міліцыю звярнуліся ўжо 17 з іх, якія агулам аддалі злачынцу за сумніўную паслугу 35 мільёнаў рублёў.
Падчас вобшуку ў кватэры падазраванага знойдзена 10 пашпартоў пацярпелых. Сам махляр знік разам з дакументамі астатніх ахвяр.
Распачатая крымінальная справа.