Гарадзенка Наталля Шавель заняла 5-е месца на Паралімпіядзе

|

Шанс палепшыць гэты вынік будзе ў Наталлі 4 і 7-га верасня. У гэтыя дні яна пазмагаецца адпаведна на дыстанцыях 100 метраў брасам і 50 метраў батэрфляем.

 

На абедзьвюх гэтых дыстанцыях гарадзенка была бронзавай прызёркай чэмпіянату Еўропы.

 

Апроч Наталлі Шавель на Паралімпійскіх гульнях у Лондане выступаюць таксама веласіпедыстка Алена Драздова і лёгкаатлетка Ганна Канюк.

 

Спаборніцтвы ў Лондане працягнуцца да 8 верасня.

 

Наталля Шавель (у цэнтры) у час грамадскай дыскусіі, прысвечанай стварэнню безбар’ернага асяроддзя ў Гродне.