Дзясяткі аўто аб’язджалі паўраёна з-за ДТЗ на Савецкіх памежнікаў. Удзельнікаў аварыі супакойваў АМАП

|

Удзельнікі ДТЗ, не дачакаўшыся прадстаўнікоў ДАІ, спрабавалі вырашыць сітуацыю між сабой, але нічым добрым гэта не скончылася. Завязалася патасоўка і ў хуткім часе з’явіліся прадстаўнікі АМАПу, якія пачалі супакойваць кіроўцаў. АМАП прыбыў раней за супрацоўнікаў ДАІ і потым з’ехаў.

 

На здымку бачна, што сіні Fiat меў перашкоду справа, таму гэты аўтамабіль павінен быў прапусціць белыя “Жыгулі”, аднак кіроўца праігнараваў правілы.

Каля невялікага “Еўраопта” (былая крама “Свіслач”) дарожны рух увечары становіцца больш інтэнсіўным. Акрамя крамы, недалёка знаходзіцца таксама сядзіба ансамблю “Белыя росы” і дзве школы.