Першая параза ў сезоне

|

Гульня праходзіла на мінскім катку “Юнацтва-Мінск”, за ёй назірала 450 гледачоў.

Трэнёр “Нёмана” Дзмітрый Краўчанка на пасляматчавай прэс-канферэнцыі павіншаваў каманду супернікаў з перамогай:

“З іх боку кантроль матча быў стопрацэнтны. Мы толькі момантамі спрабавалі нешта зрабіць. Ёсць у камандзе пэўныя праблемы: трэба, каб некаторыя змянілі сваё стаўленне да справы. Хаця неабходна рэальна глядзець..: дзейсны чэмпіён краіны, выдатны склад – нам толькі вучыцца і вучыцца. Але хачу сказаць, што кусацца мы будзем і будзем змагацца”.

На сёння “Нёман” пасля чатырох гульняў займае чацьвёртае месца ў турнірнай табліцы.

Фота з гульні за Кубак Беларусі з сайта http://junost.org