У бібліятэцы – Дзень адчыненых дзвярэй
Па звестках вядомага гарадзенскага гісторыка Ігара Трусава, да верасня 1939 года ў ёй налічвалася налічвалася 10500 кніг на рускай мове, 10255 – на польскай, 1072 – на французскай, 271 – на нямецкай.
У гэтай жа бібліятэцы захоўвалася частка кніг бібліятэкі гродзенскіх дамініканцаў – 378 унікальных выданняў. Сярод яшчэ іншых 8624 выданняў былі рэдкія кнігі на беларускай мове, унікальныя рукапісы, атласы, гравюры. Пасля вайны ад гэтага вялікага збора ў Гродне амаль нічога не засталося.
Амаль нічога не вядома і пра лёс іншых даваенных бібліятэк Гродна. Сярод іх бібліятэка гродзенскага педагагічнага таварыства “Тарбут” імя І.Брэнэра, якая мясцілася на сучаснай вуліцы Кірава, 6а. У 1918 годзе ў ёй налічвалася не менш за 3900 кніг (у тым ліку рукапісы і першыя выданні Замэнгофа і Найдуса). Бібліятэка знікла ў 1942 годзе.
Бібліятэка Гродзенскага музея Прыроды ў 1930 годзе налічвала не менш 1200 кніг і кожная з іх ужо ў той час практычна была бесцэннай.
Гродзенскі гістарычны музей налічваў кнігазбор больш чым у 20000 тамоў унікальных выданняў. Частка гэтых кніх цяпер даступна чытачам у Аддзеле рэдкай кнігі, частка кірылічных выданняў вывезена ў 60-я гады ў Мінск, дзе яны без карыстання ляжаць у запасніках Прэзідэнцкай і Нацыянальнай бібліятэк.
Як паведаміла “Твайму стылю” супрацоўніца групы аддзелу маркетынгу бібліятэкі імя Карскага Святлана Рапецкая, з 15 да 18 верасня ва ўсіх філіялах абласной бібліятэкі будуць ладзіцца адкрытыя прагляды кніжных фондаў і выставы літаратуры. Да прыкладу, 16 верасня ў доміку Ажэшкі пройдзе сустрэча ў межах салона “У пані Элізы” на тэму “Гарадзенскі прычал Васіля Быкава”.