Грошы ў балота
Для аднаўлення гідралагічнага рэжыму балота будзе пабудавана дамба з поліэтыленавым экранам, які спыніць сцёк вады.
На гэта міжнароднымі прыродаахоўнымі арганізацыямі выдаткавана 75 тысяч долараў.
Эколагі лічаць, што стабілізацыя ўзроўню вады дазволіць аднавіць балотную і водную расліннасць, а таксама папуляцыю птушак, якія гняздуюцца на забалочанай мясцовасці.
У выніку меліарацыі і распрацоўкі тарфянікаў экасістэма балота ў “Дакудаўскім” была парушана на плошчы ў 400 га.