“Нёман” прайграў сталічнаму “Дынама”

|

Перамога ў Мінску замацавала б гарадзенцаў сярод лідэраў чэмпіянату, але… не менш за нашую каманду гэтага хацелі і амбітныя гаспадары поля, якіх нядаўна ачоліў славуты выхаванец гарадзенскага футболу Сяргей Гурэнка.

Дынамаўцы ўрэшце і перамаглі, забіўшы галы на 13-й (Страхановіч) і 90-й (Кісляк з пенальці) хвілінах сустрэчы.

Цяпер “Нёман” чакае яшчэ адно сур’ёзнае выпрабаванне. 19 верасня на сваім полі каманда згуляе з гасцямі з Барысава, якія ўпэўненна лідыруюць у чэмпіянаце краіны. У выпадку паразы і ў той сустрэчы пра медальныя перспектывы “Нёмана” можна будзе канчаткова забыцца…

13 верасня. “Дынама”, Мінск- “Нёман” 2-0, “Смаргонь” – “Віцебск” 0-3.

 

На здымку: “Нёман” супраць “Дынама”. Мяч у бела-блакітных.

Фота: dinamo-minsk.by