Зварот у абарону Новага Свету

|

– Я пытаю нашыя ўлады, ці маюць яны намер размаўляць з беларускімі ўладамі ў справе захавання з мэтай уратаваць гэтую нашую супольную архітэктурную спадчыну. Я разумею, што нашае міністэртва не ў стане правесці рамонт 200 будынкаў. Мы ведаем, што вельмі складана размаўляць з уладамі Беларусі. Але калі польскі бок, польскі МЗС …сапраўды заангажуюцца ў абарону Гародні, дык беларускія ўлады будуць вымушаныя неяк зарэагаваць, яны будуць вымушаныя неяк адказаць.

 

Новы Свет — былое прадмесце Гародні, што стваралася з канца ХІХ стагоддзя, і якое сёння знаходзіцца побач з гістарычнай забудовай. Аднак Новы Свет не з’яўляецца ахоўнай зонай.

Паводле Радыё Рацыя.